Мытнікі перадалі французскі камінны гадзіннік XIX стагоддзя ў гісторыка-мемарыяльны музей "Сядзіба Нямцэвічаў" у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна,
Урачыстая цырымонія перадачы экспаната на пастаяннае захоўванне ў музейны фонд адбылася 21 листапада па ініцыятыве ўпраўлення па Брэсцкай вобласці дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.
Камінны гадзіннік быў канфіскаваны ў пункце пропуску "Дамачава". Яго спрабаваў перавезці грамадзянін Расіі. Рарытэт быў накіраваны на экспертызу, якая паказала, што гадзіннік адносіцца да катэгорыі культурных каштоўнасцей, паколькі выраблены больш як 100 гадоў таму.
Экспанат знаходзіцца ў рабочым стане. Ён зойме сваё месца ў адной з залаў сядзібы Нямцэвічаў.
"За апошнія два гады намі затрымана каля 500 прадметаў, якія спрабавалі незаконна перамясціць цераз граніцу. Цяпер у жадаючых ёсць магчымасць палюбавацца імі ў музеях нашай краіны. Хачу сказаць, што мы вядзём мэтанакіраваную работу не толькі ў гэтай сферы. З пачатку года ў зоне адказнасці Брэсцкай мытні спынена больш як 5,5 тыс. правапарушэннў, па 60 з іх прадугледжана прыцягненне да крымінальнай адказнасці", - адзначыў начальнік Брэсцкай мытні Аляксандр Піхун.
Ён выказаў надзею, што сумесная з дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці работа па перадачы культурных каштоўнасцей у музейныя ўстановы рэспублікі будзе прадоўжана. Новы экспанат для музея, у якім паказаны інтэр`еры XVIII-XIX стагоддзяў, аказаўся вельмі дарэчы.
"Нам ён вельмі цікавы, зойме дастойнае месца ў экспазіцыі. Наш фонд пакуль налічвае крыху больш за тысячу экспанатаў. Яны паступаюць з розных крыніц. Нейкія рэчы прыносяць мясцовыя жыхары, перадаюцца ў дар, на закупку музейных прадметаў выдзяляюцца сродкі з бюджэту. Любы экспанат мае значэнне, але хацелася б усё ж такі бачыць рэчы таго перыяду", - падкрэсліў дырэктар сядзібы Нямцэвічаў Сяргей Семянюк.
Цяпер у сядзібе Нямцэвічаў адкрыты для наведвання шэсць залаў. Спецыялістам засталося аформіць на другім паверсе памяшканне спальні, на першым паверсе - тры залы, якія расказваюць пра гісторыю роду Нямцэвічаў.
Да канца года для турыстаў адкрыюць сталовую-гасціную. Інтэр`еры там ужо выкананы, цяпер падбіраюцца экспанаты.
Магчыма, частка з іх будзе ўзята на часовае захоўванне з абласнога краязнаўчага музея.
21 лістапада 2017, Брэсцкі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/604/41224
Текущая дата: 15.11.2024