Белорусский портал в Казахстане

Курс долара пераадолеў двухрублёвую мяжу, расійскі рубель абнавіў максімум



9 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Курс долара пераадолеў двухрублёвую мяжу, а расійскі рубель абнавіў абсалютны гістарычны максімум.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0064 рубля (0,27%) і склаў 2,4015 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,013 рубля (0,65%) і склаў 2,0104 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0296 рубля (0,85%) і склаў 3,5232 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту засталіся блізкімі да шматгадовых максімумаў. Ф`ючарсы на бараль Brent таргуюцца вышэй за адзнаку 68 долараў за бараль.

У Расіі рубель знізіўся да долара і вырас да еўра, адлюстроўваючы дынаміку форэкса. Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 аўторка вырас на 5,19 капейкі, склаўшы 57,0463 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/604/42061
Текущая дата: 27.12.2024