Белорусский портал в Казахстане

Шырокая праграма будзе прадстаўлена на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Наведвальнікам і гасцям XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу будзе прадстаўлена шырокая культурная і дзелавая праграма.

У Мінінфарме адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства. Адзначана, што ў час выстаўкі-кірмашу будзе арганізавана экспанаванне лепшых узораў нацыянальнага і замежнага кнігавыдання.

Сярод асноўных тэм выстаўкі - падвядзенне вынікаў святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, юбілейныя даты класікаў айчыннай літаратуры, памятныя даты ў гісторыі Беларусі.

Чальцы аргкамітэта таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі і правядзення ў рамках выстаўкі міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".

9 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/604/42067
Текущая дата: 27.12.2024