Каталёгам можна карыстацца як праз сайт, так і праз Android-праграму.
Сябры руху «Дзея» запусьцілі інтэрнэт-праект Say.by— каталёг «месцаў, дзе шануюць беларускую мову».
Паводле стваральнікаў, мэта праекту — толькі прасоўваньне беларускай мовы, але не рашэньне палітычных ці грашовых пытаньняў. На момант публікацыі ў каталёу 50 кампаніяў, у тым ліку 27 заправак «А-100». Кампаніям прапануюць самастойна дадавацца ў каталёг, атрымліваць бясплатныя налепкі «Падтрымліваем мову».
Каталёг дазваляе шукаць «месцы, дзе шануюць мову», побач з сабой на мапе. Карыстальнікі скардзяцца, што ў каталёгу няма такіх месцаў, напрыклад, у Бабруйску ці Мазыры, але ўкладальнікі адказваюць: нешта павінна быць, будзем працаваць, пішыце нам, калі ведаеце месцы, дзе адказваюць па-беларуску.
Тым, хто хоча падтрымаць мову ў сваёй кампаніі, але ня ведае, з чаго пачаць, рэкамэндуюць для пачатку вывучыць стандартныя фразы для касавага абслугоўваньня: «добры дзень» і «добры вечар», «дзякуй», «калі ласка», «з вас 4 рублі 20 капеек», «картка або наяўныя?», «вашая рэшта — 2 капейкі», «да пабачэньня, заходзьце яшчэ». А тым, хто турбуецца, што ня ведае, як падтрымаць больш складаную размову, раяць «адказваць як атрымліваецца», хай і ў перамешку з расейскай мовай, бо «намаганьні будуць адзначаныя любым сапраўдным беларусам».
Радыё Свабода, 16 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/605/41150
Текущая дата: 15.11.2024