Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Раством Хрыстовым.
"Гэтае чароўнае свята, азоранае дабрынёй і пяшчотай, падахвочвае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды на роднай зямлі, заклікае прытрымлівацца хрысціянскіх ідэалаў любові і міласэрнасці, — гаворыцца ў віншаванні. — Раство — час сяброўскіх зносін, незабыўнага адчування цяпла, хатняй утульнасці і ўзаемаразумення.
Лукашэнка пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі.
"Няхай святочны настрой калядных дзён напоўніць ваша жыццё святлом і радасцю, падорыць спакой і дабрабыт вашым сем`ям", — адзначаецца ў віншаванні.
БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2018
Мінск, 6 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/605/41996
Текущая дата: 27.12.2024