Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў сістэмы органаў і арганізацый сацабароны з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы выбралі нялёгкую, але высакародную місію - дарыць надзею і дапамагаць тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы вашай штодзённай рабоце гэтыя людзі адчуваюць сябе акружанымі ўвагай і клопатам грамадства, знаходзяць упэўненасць у заўтрашнім дні".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да справы прадстаўнікоў гэтай сферы будуць і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму развіццю дзяржавы.

5 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/606/41976
Текущая дата: 28.12.2024