Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
З пачатку 2017 года беларускія мытнікі спынілі перамяшчэнне цераз мяжу больш як 650 кг наркотыкаў, што практычна ў 60 разоў перавышае вагу канфіскаваных наркатычных рэчываў за аналагічны перыяд 2016 года.
У 2017 годзе таксама распачатыя 94 крымінальныя справы па фактах ухілення ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры.
У студзені—верасні выяўленыя спробы незаконнага перамяшчэння рознымі спосабамі цераз мяжу 139 прадметаў, якія з`яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
У ДМК адзначаюць, што дзякуючы прафілактычным мерапрыемствам сярод суб`ектаў гаспадарання і фізічных асоб, сёлета фіксуецца зніжэнне спробаў парушэння мытнага заканадаўства. Колькасць парушэнняў за дзевяць месяцаў 2017 года зменшылася на 14% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года: з 26,8 тысячы да 23 тысяч.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 лістапада 2017
Мінск, 4 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/607/40971
Текущая дата: 15.11.2024