Белорусский портал в Казахстане

Курс долара пераадолеў адзнаку ў 1,99 рубля



8 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў падзенне да долара ЗША, захаваўшы пазіцыі больш як гадавога максімуму.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0024 рубля (0,1%) і склаў 2,3082 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0053 рубля (0,27%) да 1,9908 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0027 рубля (0,08%) і склаў 3,3631 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Расійскі рубель працягвае ігнараваць спрыяльную кан`юнктуру на рынку нафты, паказваючы аслабленне да долара, нягледзячы на цэны на нафту вышэй за 63 долары за бараль Brent.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 79,23 капейкі, склаўшы 59,2480 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/607/41005
Текущая дата: 15.11.2024