Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
На 5 капеек падаражэюць такія цыгарэты Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман", як "Кронан", "Магнат", "Мінск", "Фэст", Credo, NZ, Queen. На 10 капеек стануць даражэйшыя цыгарэты NZ Safari Pride.
Падаражэюць і цыгарэты кампаніі "Тытунь-інвест". Так, на 4 капейкі стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт "Карона", на такую ж суму падаражэюць цыгарэты "Форт" і "Форт 7", пры гэтым цыгарэты "Форт слім" стануць даражэйшыя на 2 капейкі. На 5 капеек вырастуць цэны на цыгарэты маркі LD і Glamour, на 10 капеек - на цыгарэты Monte Carlo, Winston і Sobranie. Ад 5 да 10 капеек падаражэюць некаторыя віды Camel.
Зменіцца і кошт некаторых відаў цыгарэт, якія ўвозіць у краіну "Беларусьгандаль". Так, цыгарэты маркі L & D і Marlboro падаражэюць на 5 капеек, на 10 капеек стануць даражэй цыгарэты Parliament.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
Звязда, 31 снежня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/607/41889
Текущая дата: 28.12.2024