Звярнуцца ў прыёмную можна будзе з любога рэгіёну Беларусі.
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае ў Мінску бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзян, у тым ліку мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства.
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізацыі, прыёмная будзе працаваць у некалькіх фарматах: кансультацыі па тэлефоне і электроннай пошце, а таксама асабістыя кансультацыі ў офісе па папярэдняй дамоўленасці.
Юрыст будзе аказваць інфармацыйную дапамогу бежанцам, мігрантам і асобам без грамадзянства па шырокім коле пытанняў, якія тычацца іх правоў на тэрыторыі Беларусі (атрыманне віду на жыхарства, працэдура рэгістрацыі, працаўладкаванне, медыцынскае забеспячэнне, права на адукацыю, сітуацыі высылкі, дэпартацыі з краіны, зварот за прыстанішчам і іншыя).

"Мы прапаноўваем дапамогу замежным грамадзянам, якім складана самастойна разабрацца ў тонкасцях беларускага заканадаўства, каб гэтыя людзі разумелі свае правы і маглі іх абараніць. Часта, калі людзі прыязджаюць у іншую краіну вымушана або па сваёй волі, па многіх прычынах ім адразу складана арыентавацца нават у базавых пытаннях: як зарэгістравацца, аддаць дзяцей у школу, уладкавацца на працу. Наша юрыдычная прыёмная будзе дапамагаць замежнікам выконваць беларускае заканадаўства. Таксама мы будзем сачыць за тым, каб іх правы не парушаліся і іх уразлівасцю ніхто не злоўжываў", — патлумачыла каардынатар прыёмнай Эніра Браніцкая.
Юрыдычная прыёмная будзе працаваць чатыры дні на тыдзень: панядзелак, аўторак, серада і пятніца з 11.00 да 16.00. Тэлефон: +375-44-562-38-42, e-mail: legalhumanconstanta@gmail.com.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2017
Мінск, 9 кастрычніка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/608/40912
Текущая дата: 15.11.2024