23 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0116 рубля (0,5%) і склаў 2,2959 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0011 рубля (0,06%) і склаў 1,9539 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0022 рубля (0,06%) і склаў 3,4006 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Да поўдня нафта Brent таргавалася на ўзроўні 57,6 долара ЗША за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 4,12 капейкі, склаўшы 57,4706 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 кастрычніка 2017
Мінск, 23 кастрычніка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/608/40934
Текущая дата: 15.11.2024