Памятныя мерапрыемствы працягнуцца ў панядзелак.
Неафіцыйны дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій прымеркаваны да трагічных падзей 80-гадовай даўніны, калі ў ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС, дзе зараз размяшчаецца следчы ізалятар КДБ, былі расстраляныя больш за 130 чалавек — навукоўцаў, літаратараў, лекараў, грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў.
З раніцы грамадскія рухі "Разам" і "Дзея" арганізавалі традыцыйны аб`езд месцаў, дзе, паводле звестак гісторыкаў, расстрэльвалі ахвяр рэпрэсій. Сярод такіх месцаў былі Кальварыйскія і Вайсковыя могілкі, Лошыца, Благаўшчына, Парк Чалюскінцаў, урочышчы Курапаты і іншыя.
У Галерэі TUT.BY слухалі беларускамоўны пераклад "Яўгена Анегіна" — гэты твор Пушкіна ўпершыню пераклаў на беларускую Алесь Дудар, расстраляны ў фатальную ноч у 1937 годзе.
У сталічным клубе "Бруге" адбыўся канцэрт "(Не) расстраляная паэзія" з удзелам папулярных беларускіх гуртоў і выканаўцаў.
Вечарам каля будынка КДБ адбылася акцыя "Ланцуг памяці", ініцыяваная апазыцыйным палітыкам Мікалаем Статкевічам. 25 чалавек, у тым ліку сам Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч, сталі ланцужком уздоўж праспекта Незалежнасці з запаленымі лампадамі і партрэтамі рэпрэсаваных.
Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі чытаў вершы расстраляных паэтаў. "Ланцуг памяці" прастаяў каля паўгадзіны, за акцыяй назіралі некалькі дзясяткаў сілавікоў у цывільным на чале з начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандрам Барсуковым, але ніякіх дзеянняў у дачыненні да актывістаў яны не рабілі.
Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі чытаў вершы расстраляных паэтаў. "Ланцуг памяці" прастаяў каля паўгадзіны, за акцыяй назіралі некалькі дзясяткаў сілавікоў у цывільным на чале з начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандрам Барсуковым, але ніякіх дзеянняў у дачыненні да актывістаў яны не рабілі.
Пад поўнач у Курапатах пачалася "Ноч расстраляных паэтаў" — акцыя, арганізаваная "Маладым фронтам" (не зарэгістраваны ў Беларусі). Сярод тых, хто прыйшоў на месца масавага расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій, былі паэт і палітык Уладзімір Някляеў, літаратар Уладзімір Арлоў, адзін з лідараў "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч, экс-старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, блогер Эдуард Пальчыс. Людзі, якія сабраліся, чыталі вершы і прозу бязвінна загінулых, спявалі песні. Перад выступамі былі зачытаныя імёны 132 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, расстраляных у ноч на 30 кастрычніка 1937 года.
30 кастрычніка ў 18.30 у Галерэі TUT.BY пачнецца вечар памяці, арганізаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
Афіцыйна дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі не адзначаецца, хоць, напрыклад, у Расіі яго штогод адзначаюць 30 кастрычніка, ва Украіне — у трэцюю нядзелю мая.
Мінск, 30 кастрычніка 2017
Мінск, 30 кастрычніка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/608/40956
Текущая дата: 15.11.2024