Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі расце колькасць другіх і трэціх родаў



Аб гэтым заявіў 26-га снежня намеснік прэм`ер-міністра Васіль Жарко.

"Колькасць другіх і трэціх родаў павялічылася да 60 працэнтаў ад агульнай колькасці. Разам з тым каэфіцыент нараджальнасці складае толькі 1,7. Для таго каб колькасць насельніцтва павялічылася, патрэбны як мінімум каэфіцыент 2,15. Хацелася б, каб у сем`ях былі хаця б два-тры дзіцяці. Добры вынік дало перадабортнае кансультаванне, колькасць абортаў зменшылася", - адзначыў Васіль Жарко.

Яшчэ адным рэзервам для павелічэння колькасці насельніцтва віцэ-прэм`ер назваў зніжэнне смяротнасці людзей у працаздольным узросце і агульнай смяротнасці ад знешніх прычын.

Васіль Жарко ўручыў падарункі пацыентам РНПЦ "Маці і дзіця" ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", якая праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі з 11 снежня па 10 студзеня.

У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем`і, дзіцячыя бальніцы, дапамагаюць ім у вырашэнні існуючых праблем, уручаюць дзецям падарункі.

26 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/608/41804
Текущая дата: 28.12.2024