5 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў дачыненні да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0086 рубля (0,37%) і склаў 2,3017 рубля.
Курс долара вырас на 0,0055 рубля (0,28%) і склаў 1,9684 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,001 рубля (0,03%) і склаў 3,4012 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу цэны на нафту перайшлі да зніжэння, пакуль трэйдары сочаць за трапічным штормам "Нейт", які рухаецца да Мексіканскага заліва. Цэны на нафту Brent да поўдня трымаюцца вышэй за 56 долараў ЗША за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 пятніцы вырас на 18,01 капейкі, склаўшы 57,7612 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2017
Мінск, 5 кастрычніка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/609/40888
Текущая дата: 15.11.2024