Аб гэтым паведаміла прэс-служба ўрада.
Базавая велічыня ў Беларусі 1 студзеня 2018 года вырасце з 23 да 24 з паловай рублёў. Гэта прадугледжанае пастановай Савета міністраў ад 22 снежня 2017 года № 997.
Такім чынам, базавая велічыня павялічыцца на 1,5 рубля. Папярэдні раз яна была павышаная 1 студзеня 2017 года — з 21 да 23 рублёў.
Базавая велічыня ўведзеная 1 сакавіка 2002 года, выкарыстоўваецца для вылічэння цэлага шэрагу паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.
Першая базавая велічыня была ўстаноўленая ў 10 тыс. рублёў. Амаль за 14 гадоў, з улікам яе змены 1 студзеня 2017 года, базавая велічыня павялічвалася 19 раз.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2017
Мінск, 26 снежня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/609/41808
Текущая дата: 28.12.2024