Белорусский портал в Казахстане

Да 1 мая прыпыненая льгота для пенсіянераў на праезд у прыгарадных аўтобусах і цягніках



1 кастрычніка прыпыненая льгота для пенсіянераў на праезд у прыгарадным грамадскім транспарце (аўтобусах і цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа).

50-працэнтная скідка на праезд ужываецца штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ: з 1 мая па 30 верасня.

Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы ад 29 красавіка 2011 года "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў". Дакументам не прадугледжваецца даванне льготы пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама ў цягніках гарадскіх ліній.

Для набыцця праязных дакументаў са скідкай пасажырам дастаткова было паказаць арыгіналы пенсійных пасведчанняў. Скарыстацца льготай маглі мужчыны старэйшыя за 60 з паловай гадоў і жанчыны старэйшыя за 55 з паловай гадоў.

У органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў жніўні 2017 года на ўліку стаяла 2 млн 578,5 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 303,3 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 кастрычніка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/610/40837
Текущая дата: 15.11.2024