Аб гэтым паведаміла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
"У конкурсе могуць прыняць удзел аўтары ва ўзросце да 30 гадоў. Заяўкі прымаюцца да 20 студзеня 2018 года. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць вучыцца ў Літаратурным інстытуце імя А.М. Горкага ў 2018 годзе, дзе плануюць адкрыць беларускую групу перакладчыкаў", - паведаміла Алена Стэльмах.
Па метадалогіі, якая стваралася ў прэстыжнай ВНУ дзесяцігоддзямі, пераможцы творчага конкурсу атрымаюць высокапрафесійныя навыкі перакладу з рускай на беларускую і з беларускай на рускую мовы.
"Для Беларусі гэты факт каштоўны тым, што дзякуючы перакладчыкам узрасце значнасць беларускай мовы. Мастацкія пераклады дадуць магчымасць даведацца больш пра літаратуру іншых народаў, а значыць, і ўмацаваць дружбу паміж імі", - дадала першы намеснік старшыні СПБ.
Жадаючыя ўдзельнічаць у конкурсе павінны падаць заяўкі з пазначэннем інфармацыі аб сабе і пераклады апублікаваных твораў рускіх і беларускіх пісьменнікаў з рускай на беларускую і (або) з беларускай на рускую мовы.
Работы накіроўваюцца толькі па электроннай пошце на адрас rasskaz@litinstitut.ru.
Пра падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе можна даведацца на афіцыйным сайце Літаратурнага інстытута імя А.М.Горкага, а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Конкурс праводзіцца для пашырэння і ўмацавання творчых сувязей паміж беларускімі і рускімі пісьменнікамі, пошуку маладых, творча адораных людзей, уключаючы выпускнікоў школ 2018 года, і падрыхтоўкі іх для прафесійнай дзейнасці як літаратурных перакладчыкаў.
Арганізатары: Дом нацыянальных літаратур пры Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага (Масква), Саюз пісьменнікаў Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук.
20 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/610/41706
Текущая дата: 28.12.2024