Дзень нараджэння Гомеля святкаваць у горадзе будуць з размахам і некалькі дзён, але асноўныя мерапрыемствы прызначаныя на 16 верасня.
Гомель, другі па велічыні горад Беларусі, які згадваўся ў летапісах з 1142 года пад рознымі назвамі: Гомь, Гомье і да таго падобнае.
Гісторыя 875-гадовага горада багатая цікавымі фактамі і падзеямі.
Сёння ў Гомелі застаецца і шмат славутасцяў — самымі вядомымі можна назваць Палац Румянцавых і Паскевічаў, Петрапаўлаўскі сабор і Нікольскую царкву.
Гісторыя 875-гадовага горада багатая цікавымі фактамі і падзеямі.
Сёння ў Гомелі застаецца і шмат славутасцяў — самымі вядомымі можна назваць Палац Румянцавых і Паскевічаў, Петрапаўлаўскі сабор і Нікольскую царкву.
Дзень горада Гомеля адзначаць пачалі ўжо даўно, а асноўныя мерапрыемствы з нагоды 875-гадовага юбілею абласнога цэнтра пройдуць ужо ў суботу 16 верасня.
Акцыі прафсаюзаў і канцэрты
Адкрыюць святкаванне Дня Гомеля ў 11:00 на плошчы Леніна — арганізатары рыхтуюць тэатралізаванае шоу, акцыю "Мы разам!" ад Федэрацыі прафсаюзаў, а праз некалькі гадзін там жа пройдуць выступленні духавых аркестраў вобласці.
З 11:00 і да трох гадзін дня ў суботу на скрыжаванні вуліц Савецкай і Сялянскай пройдзе таксама канцэрт гомельскай філармоніі, якая адначасова святкуе свой паўвекавы юбілей.
Ужо ў 16:00 на стадыёне "Цэнтральны" пачнецца канцэрт народнай артысткі Расіі Сафіі Ратару пры ўдзеле Анатоля Ярмоленкі і ансамбля "Сябры" — артысты прыехалі спецыяльна павіншаваць Гомель з днём нараджэння.
Фестывалі, дыскатэкі і скейты
У двары "Палесдрук" з 11 раніцы і да 11 вечара пройдзе фестываль культуры "Прахадны двор". У яго межах абяцаюць аб`яднаць моду, музыку, ежу і мастацтва. Выставы, маркет — там будзе шмат цікавага.
У скверы імя Грамыка з самай раніцы і да дзевяці гадзін вечара суботы адбудзецца фестываль вулічнай культуры "На адной хвалі", у межах якога пройдзе і "горад майстроў", і паўнавартасная музычная праграма.
З 15:00 у гомельскім скейтпарке адбудзецца скейтэрскі фестываль — прыедуць на яго аматары актыўнага адпачынку не толькі з самога Гомеля, але і іншых рэгіёнаў краіны.
Ужо з 17:00 на пляцоўцы каля палаца "Юность" пройдзе рэтра-дыскатэка з хітамі мінулага і пачатку гэтага стагоддзя.
Салют у гонар Дня горада
Вядома, галоўны элемент святкавання Дня Гомеля — салют. Святочны феерверк абяцаюць запусціць увечары адразу з пяці кропак горада — атрымаць асалоду ад агністых кветак у небе змогуць усе жадаючыя.
Поўную праграму святкавання Дня горада Гомеля ў 2017-м можна вывучыць на сайце аблвыканкама.
Sputnik, 15 верасня 2017
Sputnik, 15 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/611/40757
Текущая дата: 15.11.2024