19 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра і вырас да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0134 рубля (0,58%) і склаў 2,3262 рубля.
Курс долара вырас на 0,0023 рубля (0,12%) і склаў 1,9405 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0283 рубля (0,84%) і склаў 3,3373 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent гандлюецца вышэй за 55 долараў ЗША за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 47,51 капейкі, склаўшы 58,0993 рубля.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 верасня 2017
Мінск, 19 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/611/40801
Текущая дата: 15.11.2024