Белорусский портал в Казахстане

Палкоўнік Кучынскі назначаны начальнікам упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ



Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Палкоўнік Канстанцін Кучынскі назначаны начальнікам упраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ адным указам кіраўніка дзяржавы генерал-маёр Аляксандр Назаранка вызвалены ад гэтай пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

31 ліпеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/619/40245
Текущая дата: 14.11.2024