Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лютага на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
«Мы маем усё неабходнае, каб гарантавана абараніць сябе і, як гавораць ваенныя, нанесці саперніку непрымальную шкоду», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь узмацняе свой ваенна-тэхнічны патэнцыял. Працягваецца пастаўка новых узораў тэхнікі. У строй пастаўлены найноўшыя ўзоры беларускага РСЗА «Паланэз-М» далёкасцю да 300 км. На ўзбраенне паступілі 2 зенітныя ракетныя дывізіёны С-400 і 2 дывізіёны ракетных комплексаў «Іскандэр-М». На тэрыторыі краіны размешчана тактычная ядзерная зброя. «Сёння гэта важнейшы элемент стрымлівання любога саперніка», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 20 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/62/72760
Текущая дата: 28.12.2024