Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 310 дзён.
Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 лютага
У 1910 годзе адбылася знакамітая "Беларуская вечэрынка" ў Вільні з удзелам шматлікіх культурных дзеячаў тагачаснай Беларусі.
Сёння ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі праходзіць Адзіны дзень галасавання.
Хто нарадзіўся 25 лютага
1909 год: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, культурны дзеяч.
1953 год: Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
1957 год: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П`ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.
25 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мялеція Харкаўскага і Ахтырскага.
У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.
Чым халадней у гэты дзень і на наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Імгла або галалёдзіца прадвяшчаюць дажджыстае лета.
Sputnik, 25 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/62/72814
Текущая дата: 28.12.2024