Белорусский портал в Казахстане

Мінчукам прапануюць абмяняць макулатуру на саджанцы



Летась сабраныя ад пераробленай макулатуры сродкі пайшлі на азеляненне сквера ў Котаўцы.

Актывісты па ахове экалогіі запрашаюць мінчукоў, у якіх скапілася шмат непатрэбных газет, сшыткаў, паперы абмяняць увесь гэты "скарб" на маладыя саджанцы дрэваў, распавялі ў кампаніі "Гарадскі ляснічы".

Да акцыі актывісты прыгатавалі 550 саджанцаў кедраў, 100 піхтаў, 30 лістоўніц, 10 маньчжурскіх арэхаў, 10 клёнаў — адзін з саджанцаў гэтых дрэў можна атрымаць за 5 кілаграмаў макулатуры.

"Каб пазбегнуць непаразуменняў, мы будзем абменьваць макулатуру на саджанцы па прынцыпу: адзін чалавек — адзін саджанец", — распавялі ў кампаніі.

Арганізатары акцыі нагадалі, што пасадзіць атрыманы саджанец можна на сваім лецішчы ці за мяжой горада, "а вось каб зрабіць гэта каля дома ці ў іншым месцы ў межах горада, трэба атрымаць асабісты дазвол ад ЖЭС`а".

Летась у межах акцыі па абмене было сабрана 6 тон макулатуры.

Сабраныя сродкі ад здачы макулатуры на перапрацоўку пайшлі на азеляненне сквера "Котаўка" ў мінскім сельгаспасёлку. Гэтай акцыяй экалагічныя актывісты запрашаюць мінчукоў не проста пазбавіцца ад макулатуры ў кватэры, але і зрабіць здоб папяровых рэсурсаў добрай звычкай.

Мерапрыемства пройдзе 25 мая з 16:00 да 20:00 па адрасе: пр-т. Незалежнасці, 37а (пляцоўка каля Галерэі сучаснага мастацтва "Ў"). 

Мінск, 24 мая 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/634/39503
Текущая дата: 16.11.2024