Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра працягваюць расці на біржавых таргах



4 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0067 рубля (0,33%) да 2,0085 рубля.

Курс долара вырас на 0,0091 рубля (0,48%) і склаў 1,8868 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0002 рубля (0%) і склаў 3,3394 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту раніцай у аўторак, 4 красавіка, знізіліся. Нафта маркі Brent таргуецца ў раёне 53 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 41,57 капейкі, склаўшы 56,5553 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/639/38995
Текущая дата: 16.11.2024