Белорусский портал в Казахстане

Урад прапануе ўвесці дадатковы механізм крэдытавання будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай



Аб гэтым паведаміў 22 сакавіка прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў у час наведвання спартыўных аб`ектаў, якія будуць задзейнічаны пры правядзенні Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Беларусі.

Андрэй Кабякоў нагадаў, што ўрадам прынята рашэнне аб дадатковым фінансаванні жыллёвага будаўніцтва і адпаведным павелічэнні аб`ёму ўводу жылля з дзяржаўнай падтрымкай у 2017 годзе.

"Прынята рашэнне дабавіць яшчэ Br50 млн ільготных крэдытаў, якія атрымаюць маючыя патрэбу чаргавікі", - сказаў прэм`ер-міністр.

Гэта дасць магчымасць увесці дадаткова да 100 тыс. кв.м жылля з дзяржпадтрымкай без павелічэння агульнага ліміту дырэктыўнага крэдытавання. Дамы, на якія дадаткова выдзелена Br50 млн, будуць будавацца ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску, растлумачыў кіраўнік урада.

"Але гэта яшчэ не канчатковыя аб`ёмы жылля, якія будуць уводзіцца ў гэтым годзе. Мы рыхтуем праект указа кіраўніка дзяржавы і ў дадатак да дзеючага ўказа нумар 13, які вызначае правілы будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, прапануем яшчэ адзін механізм, што дасць магчымасць крэдытаваць жыллё з дзяржаўнай падтрымкай, - расказаў Андрэй Кабякоў. - Пры гэтым падтрымка будзе аказвацца ўжо не банкам, каб яны зніжалі працэнты па крэдытах, а непасрэдна грамадзянам, якія будуць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай".

Прэм`ер-міністр акцэнтаваў увагу, што дзяржпадтрымка будзе захавана, але зменіцца схема яе прадастаўлення.

"Для нашых грамадзян гэта будзе не вельмі прынцыпова, але важным будзе тое, што мы зможам уключыць у фінансаванне будаўніцтва жылля ўсю банкаўскую сістэму краіны, а не толькі Беларусбанк і Белаграпрамбанк, якія на гэты момант з`яўляюцца аператарамі будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, - растлумачыў Андрэй Кабякоў. - Такім чынам ужо не банк, а грамадзянін будзе атрымліваць грошы, якія дапамогуць зрабіць таннейшым будаўніцтва жылля для канкрэтнай сям`і".

22 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/640/38929
Текущая дата: 16.11.2024