Прыблізна па два дзесяткі чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску.
У астатніх гарадах: Лідзе, Наваполацку, Рэчыцы, Барысаве, Асіповічах, Горках, Жодзіне, Салігорску і Лунінцы, пазначаных у анонсе акцыі, на ананімны заклік да пратэстаў ніхто не адгукнуўся.
Заклік прыпісваюць беларускім анархістам ды ініцыятыве «Рэвалюцыйнае дзеяньне».
Ініцыятыва «Рэвалюцыйнае дзеяньне» пракамэнтавала нявыхад большасьці людзей на акцыі 18 сакавіка:
«Нам не хапіла мэдыйных магутнасьцяў, а таксама інфармацыя пра акцыі пачала распаўсюджвацца занадта позна. Многія сацыяльныя мэдыі адмовіліся публікаваць інфармацыю пра акцыі, якая нібыта ёсьць фэйкавай».
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/641/38876
Текущая дата: 16.11.2024