Белорусский портал в Казахстане

На ўзбраенне ВПС і войскаў СПА беларускай арміі паступіў мадэрнізаваны ў Расіі ваенна-транспартны самалёт Іл-76.



Пра гэта інфармуе праграма "Навіны" тэлеканала ОНТ.

Удасканаленае бартавое абсталяванне. Цяпер яно будзе апавяшчаць экіпаж аб нізкай вышыні і прыбліжэнні самалётаў. Акрамя таго, Іл-76 атрымаў спадарожнікавы навігацыйны комплекс, спалучаны з аўтапілотам. Цяпер самалётам кіраваць больш проста і бяспечна.

Як заявіў у інтэрв`ю камандзір 50-й змяшанай авіяцыйнай базы (Мачулішчы, Мінскі раён) Андрэй Лук`янавіч, атрыманы "практычна новы самалёт пасля капітальнага рамонту".

"Вельмі ўдалая распрацоўка канструктарскага бюро. З вялікім патэнцыялам і высокай надзейнасцю. Дазваляе праводзіць глыбокую мадэрнізацыю гэтага паветранага судна, забяспечваючы высокія баявыя магчымасці, і, што актуальна ў цяперашні час, забяспечваючы высокую бяспеку палётаў".

"Дзякуючы зменам ваенна-транспартнага судна беларускія ваенныя могуць значна пашырыць геаграфію палётаў", — гаворыцца ў рэпартажы ОНТ.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/641/38890
Текущая дата: 16.11.2024