Белорусский портал в Казахстане

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь



Віншаванне Прэзідэнта з Днём Канстытуцыі.

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дзеючы Асноўны Закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.

Захаванне норм, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з`яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння дастойных умоў жыцця грамадзянам.

Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная работа, з`яднанасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да працвітання.

Жадаю ўсім здароўя, дабра, шчасця і міру.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 15 сакавіка 2017 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/642/38861
Текущая дата: 16.11.2024