17 лютага ў SOS — дзіцячай вёсцы ў Бараўлянах прадставілі першага ў Беларусі робата-аніматара.
Мерапрыемства прайшло ў рамках падрыхтоўкі да Форуму паспяховых жанчын Беларусі. У госці да дзяцей прыехалі вядомыя бізнес-лэдзі, зоркі беларускай эстрады.
Робат Іларый — інавацыйная распрацоўка расійскага "Сколкава". У будучыні ён зможа замяніць чалавека ў 100 прафесіях, а пакуль гэта першы робат, якога ўзялі на працу ў кампанію CentRoBot у Мінску.
Алеся Какошнікава, арганізатар Форуму паспяховых жанчын: "У нас тут сёння прадстаўлены першы ў Беларусі робат, які стане памочнікам не толькі ў бізнесе, але і дома, а таксама ў школах і, як сёння тут, у SOS — дзіцячых вёсках. Робата завуць Іларый , ён — адзіны ў Беларусі. Ён прыехаў да нас здалёку, гэта вынаходніцтва "Сколкава". Забралі яго з Пермі, ехаў доўга, але сёння ён тут.
Гэта не проста робат, не проста штучны інтэлект. Робат размаўляе абсалютна свабодна на чатырох мовах, ён распазнае людзей, з якімі ўжо сустракаўся. Ён можа быць нянькай, кансультантам, прамоўтарам, вядучым мерапрыемстваў.
На працягу 2017 года — Года навукі — мы плануем правесці некалькі дабрачынных адукацыйных і культурных мерапрыемстваў. Мы сёння сюды прыехалі пазнаёміцца, каб дзеці даведаліся пра яго магчымасці".
БелаПАН, 17 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/644/38709
Текущая дата: 16.11.2024