Аб гэтым паведаміў дырэктар форуму Аляксандр Сідарэнка.
Першыя білеты на праграмы XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў Летнім амфітэатры паступяць у продаж з 17 лютага.
Рэалізацыя білетаў на фестывальныя праекты будзе праходзіць у тры этапы. З 17 лютага стартуе першы этап продажаў.
"З пятніцы мы пачнём прадаваць білеты ў касах горада Віцебска. Мы верныя нашаму гледачу, таму што разумеем - жыхары нашай вобласці і горада Віцебска складаюць ільвіную долю гледачоў на любым фестывальным праекце. Хоць трэба адзначыць, што статыстыка апошніх гадоў сведчыць аб росце продажаў у іншых рэгіёнах краіны і за мяжой", - сказаў Аляксандр Сідарэнка.
На першым этапе рэалізацыі можна будзе набыць білеты на канцэрты адкрыцця і закрыцця, два дні фіналу Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", сольныя канцэрты Рыгора Лепса, Стаса Міхайлава, Валерыя Меладзэ, Ягора Крыда, груп "Рукі ўверх", "Сплін", сатырычнае шоу "Аднойчы ў Расіі".
З 20 лютага білеты на гэтыя 11 праграм можна будзе набыць не толькі ў касах Віцебска, але і праз білетных аператараў ва ўсім свеце. Другі этап продажу білетаў стартуе 17 сакавіка.
З гэтага дня можна будзе набыць білет на ўсе праграмы, якія пройдуць у Летнім амфітэатры (пакуль у фестывальнай афішы іх 17).
У трэці этап уключаны праекты на іншых пляцоўках форуму. Дату пачатку фінальнага этапу продажаў арганізатары паведамяць дадаткова.
Папярэдняя праграма канцэртаў "Славянскага базару" ў Летнім амфітэатры ўжо размешчана на афіцыйным сайце форуму. XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы адбудуцца 11-12 і 18-19 ліпеня).
15 лютага 2017, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/645/38697
Текущая дата: 16.11.2024