Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці НББ Алесь Суша, які з`яўляецца таксама складальнікам кнігі.
Выданне "Францыск Скарына. З слаўнага горада Полацка" ўключае найбольш яркія і арыгінальныя нарысы, створаныя на працягу цэлага стагоддзя вывучэння лёсу і творчай спадчыны вялікага беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.
Упершыню будзе прадстаўлена і першая публікацыя пра Францыска Скарыну, напісаная па-беларуску.
Упершыню будзе прадстаўлена і першая публікацыя пра Францыска Скарыну, напісаная па-беларуску.
Усе тэксты, якія ўвайшлі ў склад выдання, створаны ў розныя храналагічныя перыяды і з`яўляюцца ўвасабленнем свайго часу, нясуць на сабе адбітак сваёй эпохі. Іх аўтарамі з`яўляюцца вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, пісьменнікі, навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў, журналісты. Але сабраныя разам яны ствараюць цэласны, багаты і шматгранны вобраз нацыянальнага героя, уяўляюць веліч і значнасць справы Францыска Скарыны.
Выданне складзена ў даступнай і пазнавальнай форме, адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі. Выдатнае афармленне ў выкананні аднаго з лепшых сучасных мастакоў кнігі - Усевалада Свентахоўскага - дазволіла выданню стаць лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2017".
У час мерапрыемства адбудзецца таксама прэзентацыя анімацыйнага фільма, які пакажа, што на самой справе думаюць беларусы пра Францыска Скарыну сёння.
Звязда, 2 траўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/647/39187
Текущая дата: 29.12.2024