Пра гэта інфармуе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Зацверджаны пералік юрыдычных асоб — пераможцаў конкурсу, якія будуць забяспечваць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2017 годзе.
У новым спісе 28 дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, у тым ліку ДП "Беларусьгандаль", РУП "Белмытнясэрвіс", ААТ "Белбакалея", ТАА "Тытунь Інвест" (Мінск), ААТ "Тытуньвінгандаль" (Гомель ), ТАА "Еўрагандаль", СП "Перно Рыкар Мінск" ТАА, СТАА "Гарсія", СТАА "Белвінгруп", УП "Дыяконія", ААТ "Мінскі завод пеністых він", ТАА "Класічныя віны", ТАА "Завод Бульбаш", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", КУП "Гандлёвы цэнтр "Радзівілаўскі" і іншыя.
У новы спіс не ўключаная кампанія вядомага бізнесмена Юрыя Чыжа СТАА "Акватрайпл".
У 2016 годзе спецімпарцёрамі былі 29 прадпрыемстваў, у 2015 годзе — 35.
Сістэма ўвозу алкаголю ў Беларусь змянілася ў 2008 годзе пасля ўваходжання ў сілу дэкрэта прэзідэнта № 3, які замяніў кватаванне імпарту алкагольнай прадукцыі на інстытут спецімпарцёраў. Апошніх выбіраюць па конкурсе. Імпартаваць алкагольныя напоі пасля перамогі ў конкурсе могуць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя прадпрыемствы.
Згодна з дэкрэтам № 2 ад 11 красавіка 2011 года, дарагія алкагольныя напоі ўвозяцца ў Беларусь у рэжыме свабоднага імпарту.
Падрыхтаваны законапраект аб унясенні змяненняў у закон "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту", згодна з якім прадугледжаная адмена выключных правоў дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольных напояў. Пакуль гэты законапраект не прыняты.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2017
Мінск, 10 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/649/38449
Текущая дата: 16.11.2024