Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі створана стабільная, надзейная, творчая і міласэрная сістэма сацыяльнай абароны



Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар`яна Шчоткіна на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сацыяльнай абароны.

"У сацыяльна-працоўнай сферы працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Дзякуючы ім гэта сістэма ніколі і нікога не падводзіла і ніколі нікога не падвядзе, яна стабільная, надзейная, творчая і міласэрная", - пераканана Мар`яна Шчоткіна.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда назваў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны надзейным партнёрам.

"Нас аб`ядноўвае агульная задача - падтрымка людзей у цяжкія мінуты іх жыцця", - сказаў ён і падзякаваў за гуманнасць і міласэрнасць, уласцівыя работнікам сацыяльнай сферы.

БЕЛТА, 5 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/650/38357
Текущая дата: 16.11.2024