Белорусский портал в Казахстане

На біржы долар патаннеў, расійскі рубель падаражэў больш як на 1%



5 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0182 рубля (0,89%) да 2,0716 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0054 рубля (0,27%) і склаў 1,9653 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0336 рубля (1,04%) і склаў 3,2633 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту крыху знізіліся пасля росту 4 студзеня. Сакавіцкі ф`ючарс на нафту Brent блізу поўдня чацвярга таргаваўся на ўзроўні 56,28 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 чацвярга знізіўся на 83,77 капейкі, склаўшы 60,1331 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/650/38365
Текущая дата: 16.11.2024