Белорусский портал в Казахстане

На заключных у 2016 годзе таргах беларускі рубель патаннеў да трох асноўных валют



29 снежня на заключных у 2016 годзе таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара, расійскага рубля і еўра. 30 снежня таргі праводзіцца не будуць.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,002 рубля (0,1%) да 2,045 рубля.

Курс долара вырас на 0,0066 рубля (0,34%) і склаў 1,9585 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0258 рубля (0,8%) і склаў 3,244 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знаходзяцца на ўзроўні каля 57 долараў за бараль Brent.

Расійскі рубель знаходзіцца паблізу гадавых максімумаў. Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 39,39 капейкі, склаўшы 60,2730 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/651/38209
Текущая дата: 16.11.2024