Белорусский портал в Казахстане

З 1 студзеня 2017 года харчовым крамам рэкамендавана ўказваць на цэнніках кошт тавару за кілаграм і літр



Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Ірына Наркевіч.

Такое рашэнне прынята гандлёвым ведамствам з улікам міжнароднага вопыту.

"Мы ўбачылі, што ў Еўропе гэтыя цэны пішуць. Сёння ў нас прадстаўлены шырокі асартымент тавараў у розніцы ў рознай упакоўцы ад 1 грама да 50 кілаграмаў. З`явіліся тавары, расфасаваныя не ў звыклыя 250 грамаў, 1 літр або 1 кілаграм, напрыклад алей, малако, крупы. Многія, у тым ліку пажылыя людзі, эканомяць і хочуць купіць тавар таннейшы, і цана на нестандартных упакоўках у 0,45 грама, 0,85, 0,93, 0,95 літра не дазваляе ім зарыентавацца", — адзначыла Наркевіч.

Таму, паводле яе слоў, 1 студзеня ўводзіцца рэкамендацыя для таго альбо іншага харчовага прадукту, намінальная маса якога не перавышае 250 г (мл), указваць цану за 100 г (мл); для харчовых тавараў звыш 250 г (мл) — цану за 1 кг (л). Гэта рэкамендацыя тычыцца не толькі цэннікаў, але і інфармацыі ў рэкламе, каталогах, дадала намеснік міністра.

Пакуль на выкананне рэкамендацыі гандлёвым аб`ектам даецца два месяцы, а з 1 ліпеня 2017 года рэкамендацыя стане абавязкам.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/651/38253
Текущая дата: 16.11.2024