Аб гэтым заявіў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, які ў ходзе навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" наведаў 26 снежня дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Надзея" (Вілейскі раён Мінскай вобласці).
Генадзь Балбатоўскі ўручыў дзецям, якія адпачываюць у ДРАЦ, салодкія падарункі і пажадаў ім моцнага здароўя, здзяйснення запаветных жаданняў, поспехаў у вучобе, спорце і творчасці, а дзіцячаму рэабілітацыйна-аздараўленчаму цэнтру "Надзея" перадаў у падарунак ад рэспубліканскага цэнтра плазменны тэлевізар і радыёмікрафон.
На навагоднім свяце прысутнічалі дзеці малодшага школьнага ўзросту, дзеці-інваліды і іх бацькі. Яны сталі гледачамі і ўдзельнікамі займальнага тэатралізаванага паказу, з задавальненнем уключыліся ў агульны карагод з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі персанажамі.
Вельмі ўдзячныя за падораны дзецям святочны настрой бацькі дзяцей-інвалідаў, якія праходзяць рэабілітацыю, - яны літаральна са слязамі на вачах гаварылі аб тым, што хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі моцны пазітыўны эмацыянальны зарад (бо ў дамашніх умовах пры ўсім старанні арганізаваць такое яркае свята проста немагчыма).
Генадзь Балбатоўскі адзначыў, што большая частка фінансавых сродкаў, што выдзяляюцца ў нашай краіне на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, прызначана для дзяцей - амаль 80 працэнтаў ад агульнага аб`ёму фінансавання.
Штогод больш за 80 тыс. дзяцей з чарнобыльскіх рэгіёнаў рэспублікі становяцца ўладальнікамі бясплатных пуцёвак у санаторыі, санаторныя аддзяленні для маці і дзіцяці, дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры.
Усяго ў Беларусі працуюць 16 ДРАЦ, іх ложкавая магутнасць - 4,2 тыс. месц. Паколькі за год арганізуецца 14 заездаў, ДРАЦ могуць штогод прымаць больш за 50 тыс. дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы, у асноўным у складзе арганізаваных груп.
У 2016 годзе аздараўленне прайші, паводле папярэдніх даных, больш за 82 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з чарнобыльскіх рэгіёнаў.
У планах на 2017-ы - аздаравіць больш за 83 тыс. юных жыхароў забруджаных радыенуклідамі тэрыторый.
Беларуска-германскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Надзея" было створана ў 1994 годзе. Галоўнай мэтай цэнтра з`яўляецца аздараўленне дзяцей, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Цяпер "Надзея" прымае 320 чалавек у перыяд навучальнага года і амаль 450 - летам. Працягласць змены складае 21 дзень.
У ДРАЦ накіроўваюцца дзеці, якія пастаянна пражываюць у забруджаных раёнах, групамі ў суправаджэнні педагогаў. У навучальным годзе прымаюцца дзеці школьнага ўзросту - пажадана класамі ў суправаджэнні класнага кіраўніка, што садзейнічае больш паспяховай адаптацыі і эфектыўнаму санаторна-курортнаму лячэнню і аздараўленню.
ДРАЦ "Надзея" праводзіць і мэтавыя праекты па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у перыяд рэмісіі і маючых аднолькавы тып паталогіі: захворванні эндакрыннай сістэмы, абмену рэчываў, крыві і інш. Таксама на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне прымаюцца дзеці пры фінансавай падтрымцы замежных дабрачынных арганізацый.
Акрамя таго, праводзіцца аздараўленне дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (у суправаджэнні бацькоў або валанцёраў).
26 снежня 2016, Мінская вобласць
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/652/38169
Текущая дата: 16.11.2024