21 лютага споўнілася 70-год нязменнаму дырыжору і дырэктару Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі, прафесару Беларускай акадэміі музыкі, лаўрэату Дзяржпрэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы, уладальніку ордэна Францыска Скарыны Міхаілу Якаўлевічу Фінбергу.
Міхаіл Фінберг нарадзіўся ў абсалютна немузычнай сям`і — мама была прачка, бацька — рабочы. А Міша вельмі рана пачаў цікавіцца музыкай. Пачынаў са скрыпкі, а потым у духавым аркестры пры Мазырскім Палацы піянераў перайграў на ўсіх інструментах.
Але ў Мінскае музычнае вучылішча Фінберг патрапіць не змог, і хлапчука забраў да сябе выхаванцам начальнік Курскага ваеннага аркестра, ураджэнец гэтага горада Аляксей Каплан. На хлопца апранулі ваенную форму. І ўсё астатняе было па-даросламу: страявая падрыхтоўка, нотная грамата. У ваенным аркестры Міша спыніўся на трамбоне. Потым паступіў у Курскае музычнае вучылішча і сёння з падзякай прыгадвае свайго выдатнага педагога, піяніста Канстанціна Цітора, якому маэстра многім абавязаны.
Аднак цягнула на радзіму. І Фінберг трапляе ў аркестр Беларускай вайсковай акругі і ў Мінскае музычнае вучылішча. І зноў пашанцавала на настаўнікаў.
Міхаіл Якаўлевіч ніколі не ўтойваў, што рабіць лёс яму дапамагалі выдатныя людзі і музыкі. Таму ён сам так уважлівы да маладых.
Падчас вучобы ў вучылішчы Міша стаў лаўрэатам першага беларускага конкурсу маладых музыкаў, паступіў у кансерваторыю. Скончыў яе экстэрнам — па класе трамбона, быў круглым выдатнікам. Яўчэ падчас вучобы на другім курсе пачаў іграць у аркестры Беларускага радыё пад кіраўніцтвам Барыса Райскага.
Скончыў аспірантуру па спецыяльнасці "дырыжор". І пачалося яго вялікае жыццё ў аркестры. 30 гадоў таму, 17 лютага 1987 года ў Мінску з`явіўся "Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларускай ССР", які сённе мае званне "нацыянальнага", "акадэмічнага" і "заслужанага".
У розных жанрах, стылях і накірунках аркестр правёў 323 фестывалі, безліч канцэртных праграм і конкурсаў.
Амаль усе беларускія эстрадныя выканаўцы пачыналі сваю кар`еру менавіта ў гэтым прафесійным калектыве, які прынцыпова ніколі не іграе пад фанаграму.
Як гаворыць сам маэстра: "Мы іграем па школе, па той акадэмічнай школе, якая была створана ў Савецкім Саюзе".
Мінск, 21 лютага 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/652/38751
Текущая дата: 28.12.2024