28 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў зніжэнне да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,008 рубля (0,4%) да 1,9973 рубля.
Курс долара вырас на 0,0041 рубля (0,22%) і склаў 1,8859 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0035 рубля (0,11%) і склаў 3,2543 беларускага рубля за 100 расійскіх.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана нафты маркі Brent напярэдадні вечарам упала, а да поўдня аўторка яна таргуецца з невялікім плюсам паблізу адзнакі 56 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 2,56 капейкі, склаўшы 57,9627 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2017
Мінск, 28 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/652/38782
Текущая дата: 28.12.2024