Белорусский портал в Казахстане

Долар і еўра прыкметна патаннелі на фоне росту расійскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 снежня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0112 рубля (0,55%) да 2,0372 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0146 рубля (0,74%) і склаў 1,9577 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0113 рубля (0,35%) і склаў 3,204 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на змены курсу расійскага рубля, якія залежаць ад цэн на нафту. Расійская валюта ўмацоўваецца дзякуючы пазітыўнай дынаміцы кошту нафты і набліжэнню піку падатковага перыяду ў Расіі. Нафта гатунку Brent наблізілася ў цане да 56 долараў за бараль на фоне звестак пра скарачэнне запасаў у ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады, 21 снежня, знізіўся на 68,75 капейкі, склаўшы 61,1092 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/654/38078
Текущая дата: 16.11.2024