Белорусский портал в Казахстане

Усе паслугі электрасувязі ў Беларусі з 1 студзеня будуць абкладацца ПДВ па стаўцы 25 працэнтаў



З 1 студзеня 2017 года ўсе паслугі электрасувязі ў Беларусі будуць абкладацца ПДВ па стаўцы 25 працэнтаў, паведаміў 21 снежня на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый МПЗ Ігар Скрыннікаў.

"З 1 студзеня адносна ўсіх паслуг электрасувязі будзе ўстаноўлена стаўка ПДВ у памеры 25 працэнтаў. Цяпер гэта стаўка ўжо прымяняецца, але толькі адносна паслуг, якія аказваюцца абанентам. Са студзеня прымяненне стаўкі стане крыху шырэйшым, таму што яна будзе прымяняцца адносна ўсіх паслуг электрасувязі", - падкрэсліў Ігар Скрыннікаў.

 Спецыяліст растлумачыў, што ёсць агульнадзяржаўны класіфікатар відаў эканамічнай дзейнасці, дзе прапісана, якія паслугі адносяцца непасрэдна да паслуг электрасувязі. Таксама Ігар Скрыннікаў расказаў, што была праведзена карэкціроўка артыкула 33 Падатковага кодэкса на прадмет прызнання месцам рэалізацыі тэрыторыі Беларусі пры аказанні замежнымі арганізацыямі для беларускіх плацельшчыкаў паслуг па пошуку або прадастаўленні інфармацыі аб патэнцыяльных пакупніках (спажыўцах).

Прыкладам такіх паслуг з`яўляецца сэрвіс Uber, плату за выкарыстанне якога ажыццяўляюць беларускія перавозчыкі пасажыраў.

21 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/654/38111
Текущая дата: 16.11.2024