Беларускія памежнікі дапамаглі вярнуць табун коней у Польшчу.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, раніцай 21 снежня ў Белавежскай пушчы за 100 метраў ад мяжы брэсцкія памежнікі выявілі 23 кані.
У ходзе разбору высветлілася, што "парушальнікі" прыйшлі з Польшчы. Месца іх пастаяннай "прапіскі" — польская фермерская гаспадарка, якая знаходзіцца паблізу ад мяжы.
Пасля выканання ўсіх фармальнасцяў памежнікі перадалі табун польскаму боку.
Ларыса Шыганава, БелаПАН
Брэст, 22 снежня 2016
Брэст, 22 снежня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/654/38159
Текущая дата: 16.11.2024