Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША зноў пайшоў у рост на біржавых таргах



7 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0076 рубля (0,37%) да 2,0481 рубля.

Курс долара вырас на 0,0057 рубля (0,3%) і склаў 1,9178 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0154 рубля (0,47%) і склаў 3,2409 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Каціроўкі Brent учора ўпалі на 1,9% і сёння працягнулі зніжэнне ў раён адзнакі 55 долараў за бараль.

Расійскі рубель падае ў дачыненні да долара, адлюстроўваючы зніжэнне цэн на нафту. Націск на рубель таксама аказаў рост курсу долара ЗША на сусветных рынках.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 48,12 капейкі, склаўшы 59,1933 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/654/38602
Текущая дата: 27.12.2024