Белорусский портал в Казахстане

На аварыйна-ратавальную ўстанову "Авіяцыя" МНС ускладзеныя задачы санітарнай авіяцыі Беларусі



Адпаведны ўказ № 27 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 студзеня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У адпаведнасці з дакументам, задачамі санітарнай авіяцыі з`яўляюцца дастаўка медыцынскіх работнікаў да месцаў аказання першай дапамогі, спрыянне ім у дастаўцы хворых або пацярпелых у дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя.

Савету міністраў даручана ў шасцімесячны тэрмін вызначыць спрошчаны парадак выкарыстання паветранай прасторы Беларусі суднамі ДААРУ "Авіяцыя", у тым ліку пры выкананні пасадак і узлётаў у населеных пунктах.

Міністэрства аховы здароўя таксама ў шасцімесячны тэрмін павінна закупіць абсталяванне для выканання задач санітарнай авіяцыі з наступнай яго перадачай у аператыўнае кіраванне ДААРУ "Авіяцыя" на бязвыплатнай аснове.

Указ прыняты для ўдасканалення авіяцыйнай дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/655/38536
Текущая дата: 27.12.2024