Нашчадкам дзвюх беларускіх сем`яў, якія ратавалі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны, уручаныя медалі і дыпломы праведнікаў свету.
Цырымонія адбылася ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску 27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.
Медаль і дыплом праведніка свету атрымала праўнучка Надзеі Кухаронок, якая падчас вайны схавала ў доме свайго дзевера Барыса Гембельсона. Будучы салдатам савецкай арміі, Гембельсон трапіў у палон на тэрыторыі Беларусі. Пасля яму ўдалося вярнуцца на фронт, ён прайшоў усю вайну і ў 1945 годзе ўз`яднаўся з жонкай, якая паспела эвакуіравацца.
Медаль і дыплом таксама атрымалі ўнучка і праўнук Рамана і Сафіі Маліноўскіх. Падчас вайны яны трымалі ў Баранавічах бакалейную краму і ў 1942 годзе рэгулярна кармілі варшаўскага габрэя Ар`е Дарштэйна, які прымусова працаваў у працоўным лагеры.
Маліноўскія таксама дапамаглі яму сысці да партызанаў. Дарштэйн выжыў і пасля вайны эміграваў у Ізраіль.
Маліноўскія таксама дапамаглі яму сысці да партызанаў. Дарштэйн выжыў і пасля вайны эміграваў у Ізраіль.
Сям`я Маліноўскіх была прызнаная праведнікамі свету яшчэ ў 1997 годзе, але супрацоўнікі Інстытута Яд ва-Шэма змаглі адшукаць іх сваякоў толькі цяпер.
На цырымоніі выступіў часовы павераны ў справах Ізраіля ў Беларусі Яакаў Аўрахаме.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/655/38545
Текущая дата: 27.12.2024