Белорусский портал в Казахстане

Беларусбанк пачаў выдаваць крэдыты на будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай



Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце банка.

ААТ "ААБ Беларусбанк" пачало выдачу крэдытаў на будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай.

Крэдыты прадастаўляюцца грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на будаўніцтва жылля тэрмінам карыстання да 15 гадоў.

Працэнтная стаўка па крэдыце па дзеючых умовах - 12 працэнтаў гадавых (працэнтная стаўка, устаноўленая банкам для крэдытаў на нерухомую маёмасць, зменшаная на 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі).

Аб`ём выдачы крэдытаў абмежаваны лімітам дырэктыўнага крэдытавання на жыллёвае будаўніцтва, прадугледжанага пастановай Савета Міністраў ад 8 лютага 2016 года нумар 103, гаворыцца ў паведамленні банка.

8 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/656/37948
Текущая дата: 16.11.2024