21 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0043 рубля (0,21%) да 2,0711 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0062 рубля (0,32%) і склаў 1,9361 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0134 рубля (0,41%) і склаў 3,2425 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту паказалі моцны рост пасля інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — бараль нафты маркі Brent зноў імкнецца да адзнакі ў 56 долараў.
У Расіі напярэдадні, у пятніцу, на валютным рынку рубель на працягу дня таргаваўся ў вузкім дыяпазоне ў чаканні выступу Дональда Трампа. Пара долар ЗША/рубель з разлікам на заўтра да завяршэння гандлёвай сесіі знізілася на 0,03%, да 59,70 расійскага рубля за долар.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2017
Мінск, 21 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/656/38501
Текущая дата: 27.12.2024