Белорусский портал в Казахстане

Магчымасць стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі вывучаюць у Беларусі



Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.

"Я не першы раз з гэтым сутыкаюся. Сістэма павінна быць. Але мне важна, якая гэта будзе сістэма, каму яна будзе падпарадкоўвацца, хто за яе будзе несці адказнасць і што ў нас зроблена на сённяшні дзень. І якая цана пытання, каб дапрацаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што такую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі неабходна ствараць толькі ў выпадку неабходнасці.

"Яе трэба ствараць тады і яе элементы неабходна ствараць тады, калі наспела неабходнасць. Не на вялікую будучыню, а на цяпер. У адваротным выпадку мы можам стварыць гэту структуру, а яна не будзе запатрабавана. А заўтра прыйдзе час, створаная сістэма ўстарэе - і нам яна тым больш будзе не патрэбна, страцім грошы. Гэта значыць трэба своечасова ствараць тое, што трэба сёння для жыцця", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

24 студзеня 2017, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/656/38531
Текущая дата: 27.12.2024