Белорусский портал в Казахстане

З пачатку года колькасць насельніцтва Беларусі павялічылася на 343 чалавекі



У параўнанні з пачаткам 2016 года яна павялічылася на 343 чалавекі, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2016 года склала 9 млн. 498,7 тыс. чалавек. 

У студзені—сакавіку 2016 года нарадзілася 29.052 дзіцяці, што на 1.240 (на 4,5%) больш, чым у студзені—сакавіку 2015 года. Лідары па колькасці нованароджаных — Мінск (5.385 дзяцей) і Гомельская вобласць (4.627).

Колькасць памерлых склала 31.473 чалавекі, зменшыўшыся ў параўнанні са студзенем—сакавіком 2015 года на 1.078 чалавек (3,3%). Зніжэнне смяротнасці назіралася ва ўсіх абласцях і сталіцы.

Натуральная страта насельніцтва ў студзені—сакавіку 2016 года — 2.421 чалавек, у параўнанні са студзенем—сакавіком 2015 года яна паменшылася амаль у два разы (на 2.318 чалавек).

За тры месяцы 2016 года міграцыйны прырост насельніцтва склаў 2.764 чалавекі. Асноўны міграцыйны абмен адбываўся з краінамі СНД. З гэтых краін прыбыло 4.158 чалавек, у тым ліку з Украіны, Расіі і Казахстана — 3.693 (88,8%).

У студзені—сакавіку гэтага года зарэгістравана 12.094 шлюбы. Афіцыйна скасавалі шлюб 8.510 сем`яў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/657/35337
Текущая дата: 14.06.2024