Белорусский портал в Казахстане

Беларусь далучылася да Міжнароднай марской арганізацыі (IMO)



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Паводле інфармацыі IMO, дакументы аб ратыфікацыі Канвенцыі аб Міжнароднай марской арганізацыі былі перададзены Генеральнаму сакратару ААН 29 лістапада. З улікам Беларусі ў складзе IMO цяпер 172 члены.

Міжнародная марская арганізацыя з`яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб`яднаных Нацый. Галоўнай задачай IMO з`яўляецца забеспячэнне бяспекі і надзейнасці суднаходства, а таксама прадухіленне забруджвання марскога асяроддзя суднамі.

2 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/657/37833
Текущая дата: 16.11.2024